Разделы сайта

Главная

Я маленькі беларус!

 Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці дашкольнай адукацыі аб’яднаны адным значным крытэрыем – яго якасццю, якое непасрэдна залежыць ад прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Прафесіянальнае развіццё педагога ўстановы дашкольнай адукацыі – гэта доўгі працэс мэтай якога з’яўляецца фарміраванне чалавека як майстра сваёй справы. Прафесійная кампетэнтнасць сучаснага педагога з’яўляецца ўмовай эфектыўнай арганізацыі працэса адукацыі і акрэсліваецца сукупнасцю агульначалавечых і спецыфічных прафесійных ўстановак, якія дазваляюць рашаць прафесійныя задачы развіцця асобы дзіцяці.

Патрыятычнае выхаванне складае адну са старонак маральнага выхавання. Ва ўмовах мэтанкіраванага педагагічнага кіраўніцтва працэс фарміравання патрыятычных пачуццяў дзяцей дашкольнага ўзросту становіццы сродкам выхавання жыццёва важных асобасных якасцей.

У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з цэнтральных накірункаў  у адукацыйнай рабоце з дзецьмі становіцца патрыятычнае выхаванне. Яно накіравана на фарміраванне і развіццё асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна,  патрыёта Радзімы  здольнай паспахова выконваць грамадзянскія абавязкі.

Сістэме адукацыі належыць вядучая роля ў грамадзянскім станаўленні падрастаючага пакалення,выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, адданасці сваёй Айчыне.

Установы дашкольнай адукацыі, з’яўляючыся пачатковым звяномсістэмы адукацыі ў нашай краіне, прызначаны фарміраваць у дзяцей першасныя ўяўленні аб навакольным асяроддзі, адносіны да яго, даць магчымасць ім адчуваць сябе з самых малых гадоў грамадзянамі сваёй краіны.